Умовы выкарыстання
Калі вы карыстаецеся функцыямі чата ад Google ("Сэрвіс"), вы прымаеце і пагаджаецеся выконваць Умовы выкарыстання Google, Палітыку прыватнасці Google і гэтыя дадатковыя ўмовы (разам "Умовы выкарыстання"). Функцыям чата патрабуецца доступ да нумароў тэлефона, якія яны могуць атрымліваць праз іншых пастаўшчыкоў паслуг. Вы згаджаецеся з тым, што ў межах забеспячэння гэтага Сэрвісу функцыі чата могуць мець доступ да вашага спіса кантактаў. Google час ад часу можа абменьвацца звесткамі пра вашу прыладу, у тым ліку ідэнтыфікатарамі прылады і данымі SIM-карты, з вашым аператарам для спраўджвання вашага нумара тэлефона і забеспячэння працы Сэрвісу. Гэтыя Умовы выкарыстання не распаўсюджваюцца на функцыі і сэрвісы, якія забяспечваюцца вашым аператарам (напрыклад, выклікі і адпраўку паведамленняў, у тым ліку SMS, MMS і іншыя). Вы можаце спыніць карыстанне Сэрвісам, адключыўшы яго ў наладах праграмы для адпраўкі паведамленняў.
Сэрвіс забяспечваецца Jibe Mobile, Inc., даччынай кампаніяй Google LLC.
Сэрвіс забяспечваецца Jibe Mobile, Inc., даччынай кампаніяй Google LLC.