Умовы выкарыстання чата RCS

Выкарыстоўваючы чат RCS ад Google, вы пагаджаецеся з Умовамі выкарыстання Google, Палітыкай прыватнасці Google і гэтымі ўмовамі чата RCS (разам – “Умовы выкарыстання”). Чат RCS дазваляе адпраўляць паведамленні іншым карыстальнікам на іх нумары тэлефонаў, пры чым паведамленні будуць адпраўляцца пры пасярэдніцтве Google, а ў некаторых выпадках – іншых пастаўшчыкоў паслуг (напрыклад, аператараў або праграм абмену паведамленнямі). Вы згаджаецеся з тым, што для забеспячэння абмену паведамленнямі праз чат RCS мы можам перыядычна правяраць, ці адпавядае ваша прылада і прылады вашых кантактаў неабходным патрабаванням для выкарыстання чата. Google можа перыядычна абменьвацца з вашым аператарам звесткамі пра вашу прыладу, у тым ліку ідэнтыфікатарамі прылады і данымі SIM-карты, для спраўджання вашага нумара тэлефона (можа спаганяцца плата за SMS) і забеспячэння працы чата RCS. З вас можа быць спагнана плата за перадачу даных пры выкарыстанні чата RCS. Гэтыя Умовы выкарыстання не распаўсюджваюцца на функцыі і сэрвісы, якія забяспечваюцца вашым аператарам (напрыклад, выклікі і абмен паведамленнямі, у тым ліку SMS і MMS). Вы можаце спыніць карыстанне чатам RCS, выключыўшы яго ў наладах праграмы "Паведамленні ад Google".

Юрыдычную адказнасць за забеспячэнне працы чата RCS нясе кампанія Jibe Mobile, Inc., размешчаная па адрасе 1600 Amphitheatre Parkway, Mountain View, CA 94043 USA (ЗША). Калі код краіны ў вашым нумары тэлефона належыць да Еўрапейскай эканамічнай зоны ці Швейцарыі, юрыдычную адказнасць за забеспячэнне працы чата RCS нясе кампанія Jibe Mobile Limited, размешчаная па адрасе 70 Sir John Rogerson’s Quay, Dublin 2, Ireland (Ірландыя), і ў гэтым выпадку дзейнічае Зводка Умоў выкарыстання.